top of page

Цэнтр адкрыўся ў снежні 2013 года. Сёння ён налічвае больш за 150 экспанатаў. 
Экскурсіі на тэму “Ад народных вытокаў праз творчасць – у будучыню” праводзіць група экскурсаводаў, якая складаецца з вучняў 9-10 класаў. 
У цэнтры некалькі тэматычных экспазіцый: “Ручнікі”,  “Нацыянальнае адзенне”, “Вязанне”, “Вырабы з дрэва”,  “Ганчарныя вырабы”, “Прадметы хатняга ўжытку”, “Прылады працы”.
Культурна-адукацыйная работа цэнтра, арыентаваная на дзіцячую аўдыторыю, мае шэраг асаблівасцей. Галоўная з іх – выкарыстанне рэсурсаў цэнтра ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. У цэнтры ладзяцца экскурсіі, урокі-экскурсіі, гасцёўні, конкурсы, акцыі, праводзяцца святы народнага календара, мерапрыемствы, прысвечаныя памятным датам і юбілеям.
 

bottom of page