top of page

Футбольны стадыён "Барысаў-арэна"

Дзякуючы камандзе БАТЭ, Барысаў ужо шмат год лічыцца футбольнай сталіцай Беларусі, а са з’яўленнем Барысаў-Арэны гэты стасус стаў зусім апраўданым.

Барысаў-Арэна — стадыён чацвёртай катэгорыі УЕФА з колькасцю больш за 13000 гледачоў. Уяўляе сабой лёгкую алюмініевую канструкцыю з акруглымі адтулінамі няправільнай формы, якая зверху нагадвае “лятаючы карабель”, а збоку — вялізнага серабрыстага вужа.

Стадыён спраектаваны славенскім архітэктурным бюро “Офіс”. Пляцоўка пад будаўніцтва абрана ў лясным масіве побач з трасай на Мінск на адлегласці ў 60 кіламетраў ад аэрапорта «Мінск-2».  Будаўніцтва яго пачалося 12 лістапада 2010 года, а скончылася вясной 2014-га  года. На пабудову гэтага спартыўнага комплексу было патрачана 50 млн. даляраў. Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі падмурка ўдзельнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кульмінацыяй свята стала ўрачыстая закладка капсулы з пасланнем нашчадкам.

Афіцыйнае адкрыццё Барысаў-Арэны адбылося 3 мая 2014 года фінальным матчам розыгрышу Кубка Беларусі паміж клубамі «Шахцёр» і «Нёман». Зараз тут праводзяцца матчы мясцовага чэмпіянату і адборачныя туры прэстыжных міжнародных спаборніцтваў.

Барысаў-Арэна — першы беларускі архітэкурны аб’ект сусветнага ўзроўню пасля Нацыянальнай бібліятэкі. Ён часта папаўняе спісы самых прыгожых сусветных футбольных стадыёнаў, займаючы ў прэстыжных топах высокія пазіцыі побач з вядомымі стадыёнамі з Іспаніі, Бразіліі, ПАР, Расіі. Акрамя звычайных ложаў, тут маюцца спецыяльныя месцы для прэсы і VIP-месцы для спецыяльных балельшчыкаў.

Акрамя стадыёна, тут функцыянуюць для наведвальнікаў трэнажорныя залы. Жадаючыя маюць магчымасць заняцца фітнэсам або танцамі. Для маленькіх наведвальнікаў існуюць дзіцячыя цэнтры.

Барысаў-Арэна з’яўляецца ўнікальным архітэктурным помнікам і візітнай карткай нашага горада.

bottom of page