top of page

Завод "БелДжы"

17 лістапада 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё завода «БелДжы». Гэта беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства па зборцы кітайскіх легкавых аўтамабіляў «Джылі». Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзіна і займае плошчу ў 118 га. Тут атрымалі працоўныя месцы больш за 700 чалавек. Вытворчая магутнасць выпуску аўтамабіляў складае да 60 000 аўтамабіляў у год з магчымасцю далейшага павелічэння.

Асаблівасць вытворчасці ў тым, што тут зборка аўтамабіляў, якія ў народзе называюць «кітайцамі», праходзіць поўны цыкл: зварка, афарбоўка, зборка. Новы завод выкарыстоўвае найноўшыя экалагічна нейтральныя тэхналогіі вытворчасці. Для нанясення пакрыцця на вонкавыя паверхні кузава прымяняюцца сучасныя робаты Durr, якія забяспечваюць высокую якасць афарбоўкі.

Усе гатовыя аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely перад адпраўкай пакупніку праходзяць сур'ёзныя выпрабаванні, у ходзе якіх аўтамабіль падвяргаецца франтальнаму ўдару, бакавому ўдару, выпрабаванню, імітуючаму бакавы ўдар аб слуп. Усе аўтамабілі маюць высокую ацэнку якасці.

Працаваць на БелДжы прэстыжна, таму што тут створаны ўсе ўмовы для паспяховай працы і кар'ернага росту. Праца на прадпрыемстве ацэньваецца вельмі высока.

bottom of page